Лукашэнка сказаў, што збіраюцца зрабіць з “дармаедамі”
10 красавіка Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ выказаўся на тэму “дармаедаў”. Ён у чарговы раз падкрэсліў, што вырашэнне гэтай праблемы — яго ідэя. “Мне яе ніхто не падказваў”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што праблема “дармаедаў” існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў замежжы. Яе спрабуюць вырашыць у той жа Расіі. “Галоўнае — прымусіць іх працаваць”, — так акрэслівае асноўную сутнасць дэкрэта № 1 кіраўнік дзяржавы. І дадае, што таксама важна, каб гэтыя людзі аплачвалі паслугі, якія прадстаўляе дзяржава. Ён згадаў не толькі камунальныя паслугі, але і паслугі ўстаноў аховы здароўя.
Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што ў Беларусі не працуюць “каля паўмільёна чалавек працаздольнага ўзросту”.