Лукашэнка: Супрацоўніцтва з Кітаем — адзін з ключавых кірункаў для Беларусі

Лукашэнка: Супрацоўніцтва з Кітаем — адзін з ключавых кірункаў для Беларусі

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём народзінаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўні Беларусі. 15 чэрвеня лідару КНР спаўняецца 63 гады, на сваёй пасадзе ён з 2013 года.

У віншаванні адзначаецца, што “багаты прафесійны досвед, міжнародны аўтарытэт і чалавечыя якасці” Сі Цзіньпіна спрыяюць “усебаковаму гарманічнаму развіццю Кітая”.

Беларускі кіраўнік асабліва адзначыў ролю свайго калегі ў развіцці беларуска-кітайскіх адносінаў, якія выйшлі “на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства і працягваюць прырастаць новымі ўзаемавыгаднымі праектамі”.

Таксама Лукашэнка заявіў, што супрацоўніцтва з Кітаем ёсць адным з ключавых кірункаў знешняй палітыкі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі