Лукашэнка: У Беларусі 794 пацыенты шпіталізаваныя з COVID-19
У Беларусі шпіталізаваныя 794 чалавекі, у якіх выяўлены каранавірус COVID-19. Да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падключаны 31 пацыент. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 7 красавіка, перадае БЕЛТА.
Нагадаем, што 6 красавіка Мінздароўя паведамляла пра 634 шпіталізаваных, 13 памёрлых і 53 вылечаных.
Такім чынам, агульную колькасць выпадкаў каранавіруса ў Беларусі назваць немагчыма. Але прырост у параўнанні з учорашнім днём склаў ужо 160 чалавек.
"Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй богу, што не лавінападобны", — канстатаваў Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.