Лукашэнка: У эканоміцы павінен быць рост! (відэа)
Кіраўнік дзяржавы арыентуе ўрад на перавышэнне запланаваных паказчыкаў росту эканомікі ў 2015 годзе.
Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад на дасягненне больш высокіх паказчыкаў росту эканомікі, чым гэта запланавана асноўнымі дакументамі развіцця Беларусі на 2015 год. Пра гэта ён заявіў у чацвер на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця эканомікі.
Лукашэнка нагадаў, што Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год ужо вызначаныя, а найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця — зацверджаныя.
Лукашэнка: "Паказчыкі росту невысокія. Але хачу папярэдзіць, Міхаіл Уладзіміравіч [Мясніковіч], што гэта — ніжняя планка. Мы не павінны арыентавацца на паўпрацэнта ці працэнт росту. Калі ў нас будзе самая невялікая магчымасць, мы ў росце павінны дадаваць... Павінен быць рост!".
Кіраўнік дзяржавы надаў асаблівую ўвагу сітуацыі з экспартам і запатрабаваў ад урада інфармаваць аб сітуацыі ў знешнім гандлі. "Для таго, каб добра жыць, трэба прадаваць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — Fotolia