Лукашэнка: вы бачылі, як у краінах дэмакратыі абышліся з пратэстоўцамі
9 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду сілавікоў, а таксама кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, парламента, Генпракуратуры, Вярхоўнага суда. Яна прысвечана пытанням дзейнасці дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Дэмакратыя дэмакратыяй, але бязмежжа быць не павінна, — гаварыў Лукашэнка. — І не будзе. Вы бачылі ў ЗША, Заходняй Еўропе, як супердэмакратычныя дзяржавы абышліся з пратэстоўцамі". Як вядома, агрэсіўных пратэстоўцаў і хуліганаў там разганялі, часам даволі жорстка з выкарыстаннем спецтэхнікі і спецсродкаў. Але ж там і паліцэйскія станавіліся на калені.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што стаіць задача захавання ў краіне стабільнасці, законнасці і правапарадку. "Тое, што ад вас патрабуюць Канстытуцыя і закон", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.