Лукашэнка: выхоўваць дзяцей будзем на прыкладзе жыцця сапраўдных герояў

Лукашэнка: выхоўваць дзяцей будзем на прыкладзе жыцця сапраўдных герояў

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці (ён адзначаецца 3 ліпеня ў дзень вызвалення Мінска). Ён падкрэсліў, што гэтае свята "аб'ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны".

Вайна не толькі прынесла гора і пакуты мільёнам беларусаў, але і "абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнай еднасці, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга ўздыху". Лукашэнка адзначае ў віншаванні, што подзвіг старэйшых пакаленняў будуць шанаваць у нашай краіне ў імя яе "незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі". Цяперашнім пакаленням беларусаў кіраўнік дзяржавы параіў імкнуцца быць годнымі памяці сапраўдных герояў. І на прыкладзе менавіта іх жыцця трэба выхоўваць дзяцей і "разам з імі ствараць будучыню Беларусі — суверэннай, моцнай, квітнеючай краіны".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам шчасця, дабра, дабрабыту. "Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба", — гаворыцца ў віншаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі