Лукашэнка: яны судзяць карупцыянераў і самі парушаюць закон
5 красавіка падчас наведвання новага будынка Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра карупцыю. Ён правёў там нараду, прысвечаную пытанням удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі. Лукашэнка адзначыў, што выпадкі карупцыі сустракаюцца і ў судзейскім корпусе.
"Парадаксальна: суды выносяць вердыкты па карупцыйных злачынствах і ў той жа час асобныя суддзі самі парушаюць закон, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — За апошнія некалькі гадоў шэсць вашых калегаў былі асуджаны за карупцыю... Вы ведаеце, колькі яшчэ звольнілі тых, хто запляміў сябе".
Аднак, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, большасць суддзяў працуюць сумленна. Ён паставіў задачу выяўляць суддзяў, здольных да злоўжыванняў, і неадкладна ад іх пазбаўляцца.