Лукашэнка з Пуціным абмяркуюць пытанне пра газ 3 красавіка
Нафтагазавыя праблемы ў адносінах Беларуссю і Расіяй будуць абмяркоўвацца на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 3 красавіка. Кіраўнікі дзяржаваў спаткаюцца на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 сакавіка паведаміў расійскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Нафтгазавыя спрэчкі паміж дзяржавамі цягнуцца з пачатку 2016 года. Беларусь плаціць за газ па кошце, які лічыць справядлівым, — каля 70 долараў за 1000 кубаметраў. Расія настойвае на аплаце паводле кантрактнага кошту — 132 долары за 1000 кубаметраў. Паводле апошніх звестак, запазычанасць беларускага боку склала 550 млн долараў.
За неаплату газу Расія скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь.