Лукашэнка з сынамі ўскладаў вянок і кветкі да манумента Перамогі (фота)
9 траўня ў Беларусі дзяржаўнае свята, адзначаецца Дзень Перамогі. У 1945 годзе капітулявала нацысцкая Германія. Святочныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. У Мінску Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі Віктарам, Дзмітрыем, Мікалаем усклаў вянок і кветкі да манумента Перамогі.
"Наступныя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду", — заявіў беларускі кіраўнік. Ён нагадаў, што восьмае дзесяцігоддзе "беларускі народ жыве і працуе пад мірным небам", гадуе дзяцей і мае "магчымасць дыхаць свабодай". І ўсё дзякуючы перамозе бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Лукашэнка згадаў вайскоўцаў, якія былі на фронце, партызанаў і падпольшчыкаў, а таксама працаўнікоў тылу.
Злева ад Аляксандра Лукашэнкі стаяць яго сыны Віктар, Дзмітрый і Мікалай / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
БЕЛТА