Лукашэнка загадаў распрадаць сельгастэхніку са складоў у калгасы (відэа)

"Учора я прэм'ер-міністру паставіў задачу: неадкладна тэхніку, якая сёння не будзе рэалізавана на экспарт і знаходзіцца на складах, накіраваць у калгасы і саўгасы. Гэта не бясплатна. Можа быць, у растэрміноўку. Калі хтосьці адразу будзе купляць, мы яму зробім добрую зніжку да 25%, а можа, і 30%. Губернатары вырашаць, колькі і якая тэхніка ім неабходна", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі.



Ён падкрэсліў, што недапушчальна трымаць тэхніку на складах, калі вядуцца палявыя работы. Самае галоўнае цяпер — аддаць гаспадаркам тэхніку, каб яны яе ўключылі ў зварот, мяркуе кіраўнік дзяржавы.



Асобна Лукашэнка згадаў пастаўкі азотных угнаенняў у гаспадаркі. Ён рашуча выступіў супраць імпарту такіх угнаенняў:  "Увесь азот шукайце ў краіне, спыняйце ўсякі экспарт, але я катэгарычна супраць таго, каб марнаваць валюту на закупы азоту за межамі краіны". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб усе вобласці рэспублікі ў роўнай ступені забяспечваліся прадукцыяй прадпрыемства "Гродна Азот". Па яго словах, ёсьць скаргі, што "Гродна Азот" спачатку забяспечвае Гродзенскую вобласць з лішкам, а потым астатніх. Лукашэнка кажа, што даручыў разабрацца з сітуацыяй, бо ў нас усе вобласці роўныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі