У Рагачове работнікам выдалі прэмію канцэнтраваным малаком?
Адміністрацыя Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната гэтыя факты абвяргае.
На Рагачоўскім малочна-кансервавым камбінаце пачалі выдаваць заробак сгушчаным малаком, перадае рэсурс “Рагачоў Онлайн”.
Па інфармацыі рэсурса, у сувязі з рэкорднымі складскімі запасамі прадпрыемства, было прынята рашэнне выдаваць частку заробкаў натуральнай прадукцыяй, а менавіта — сгушчаным малаком.
Гэту інфармацыю Еўрарадыё галоўны бухгалтар прадпрыемства Алла Грамыка абвяргае.
“У нас быў заробак нядаўна за красавік. Усім выдалі заробак грашыма. Такіх праблем, як вы кажаце, у нас няма”, — кажа бухгалтар прадпрыемства. Аб адсутнасці праблем Еўрарадыё ў адзін голас кажуць і намеснік дырэктара па вытворчасці камбіната Іван Ткачук, і яшчэ некалькі афіцыйных асоб прадпрыемства. Яны прызнаюць, што праблемы ёсць, але “як ва ўсіх”.
Але Еўрарадыё знайшло супрацоўніцу завода А. Дзяўчына распавяла, што заробак сапраўды не выдавалі натурпрадукцыяй. Але супрацоўнікі завода ўсё адно атрымалі бляшанкі канцэнтраванага малака.
“45 бляшанак канцэнтраванага малака мы атрымалі нядаўна ў выглядзе матэрыяльнай дапамогі. Гэта зусім нядаўна было, але не скажу калі дакладна, у красавіку. Малако добрае, не пратэрмінаванае”, — кажа дзяўчына.
Фота: test.org.ua