Дырэктар МТЗ: У нас няма складскіх запасаў. Белстат: 4400 трактароў

Дырэктар МТЗ: У нас няма складскіх запасаў. Белстат: 4400 трактароў

На сённяшні дзень у завода "няма складскіх запасаў", — кажа tut.by гендырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка.

"Калі ў жніўні 2014 года на рынку Расіі ў нас было 8 тысяч трактароў, то сёння гэта ўсяго 1021 трактар", — Дамаценка мае на ўвазе склады ў Расіі.

Паводле дадзеных Белстата на 1 снежня 2016 года, толькі на складах у Беларусі стаіць 4400 трактароў.

Няўжо за месяц МТЗ распрадаў усе трактары, што стаялі год? Ці ў некага не сыходзяцца лічбы…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі