На складах у Беларусі ляжыць тавараў на 4 млрд долараў
Пра гэта ў аўторак заявіў у пасланні да народа і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка.
Ён прывёў прыклад, калі напярэдадні яго прыезду дырэктар прадпрыемства думае, куды схаваць трактар на тэрыторыі.
"Кепска, што па-ранейшаму працуем у ручным рэжыме", — сказаў Лукашэнка. Ён прызнаўся, што дагэтуль даводзіцца "ўзвальваць усё на сябе, але выхаду няма".
Фота — ria.ru