Лукашэнка загадаў вырашаць праблемы даўгабудаў "імем рэвалюцыі"
Пра гэта ён паведаміў новаму намесніку старшыні Мінгарвыканкама Віктару Лапцеву.
У панядзелак Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Віктара Лапцева на пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама. Падчас прызначэння новага чыноўніка кіраўнік дзяржавы загадаў яму вырашаць усе пытанні з даўгабудамі ў сталіцы "імем рэвалюцыі".
"Імем рэвалюцыі, нягледзячы ні на каго, вы гэтую праблему павінны вырашаць. Ёсць той, хто плаціць. Я ўпэўнены, што людзі плацяць сумленна, па дамове. Ёсць тыя, хто павінен будаваць. Баюся, што там праблемы, у будаўнікоў. Імем рэвалюцыі вы павінны вырашыць гэтыя пытанні! У адваротным выпадку — я проста хачу паўтарыць, усе сядуць!" — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.
Па яго словах, кіраўнікі адміністрацый нічым у Мінску не займаюцца. Таму Лукашэнка запатрабаваў прымусці працаваць гэтых чыноўнікаў.
У сваю чаргу, Лапцеў паведаміў кіраўніку Беларусі, што ў Мінску будуецца 172 дамы. Чатыры дамы з'яўляюцца праблемнымі, яшчэ каля 15 таксама могуць быць праблемнымі.
Фота — president.gov.by