Лукашэнка: Захад дыктатарам як лічыў, так і лічыць, толькі не гаворыць

Адказваючы на пытанне пра пацяпленне адносінаў Беларусі з Захадам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў:

"Ніколі Лукашэнку там не любілі і не палюбяць. Такі Лукашэнка Захаду не патрэбны. Амерыканцам патрэбныя такія, як Яцанюк, Турчынаў ці Парашэнка... Я стаю за незалежнасць сваёй дзяржавы, калі яна ўжо стварылася. У гэтых беларусаў павінен быць уласны дом".

Паводле слоў Лукашэнкі, заходнікі пастаянна бывалі ў Беларусі. "На хакейны чэмпіянат свету нават нашы ворагі прыехалі. Толькі дваіх не пусцілі, якія абражалі народ. А так усе прыехалі.", — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што быў патрэбны нейкі штуршок, каб некаторыя палітыкі на Захадзе сталі мяняць пазіцыю. На іх паўплывала сітуацыя ва Украіне.

"Дыктатарам як лічылі, так і лічаць, толькі не гавораць", — з крыўдай заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі