Лукашэнка: Замест сацаб'ектаў укладзем грошы ў вытворчасць
У Беларусі прыпыняецца будаўніцтва спартыўных і культурных аб'ектаў. Упор будзе рабіцца на вытворчасць і валютаакупныя праекты.
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Беларуськалій" і прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ.
Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ў краіне перастараліся з будаўніцтвам сацыяльных аб'ектаў. "Мы навучыліся рабіць гэта танна. Але мы іх столькі маем сёння, колькі не можам задзейнічаць, а галоўнае — яны не даюць нам той аддачы, на якую мы разлічвалі", — перадае БЕЛТА яго словы.
"Давайце спынімся з сацыяльнымі аб'ектамі і звернем увагу больш на вытворчасць, на тое, што прыносіць грошы. Трэба ўкладаць больш у вытворчасць і валютаакупныя праекты", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Фота — ctv.by