Лукашэнка запатрабаваў ад Мінюста павысіць адказнасць даўжнікоў
На неабходнасць павышэння адказнасці даўжнікоў, якія наўмысна не выконваюць рашэнні судоў, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым. Было адзначана, што з-за гэтага "церпяць законныя інтарэсы іншых асобаў, прадпрыемстваў і дзяржавы". Як адзначае "Интерфакс-Запад", плануецца ўзмацніць крымінальную адказнасць тых, хто наўмысна не выконвае гэтыя рашэнні. Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць неабходным павышаць статус і аўтарытэт судовых выканаўцаў, будзе ўпарадкаваная іх форменная вопратка, удзедзеныя адпаведныя знакі адрознення.