Лукашэнка заступіўся за рэстаран ля Курапат — пратэсты марныя?

Лукашэнка заступіўся за рэстаран ля Курапат — пратэсты марныя?

Падчас “Вялікай размовы” Аляксандр Лукашэнка фактычна заступіўся за рэстаран “Паедзем паядзім”. Па яго словах, рэстаран, які знаходзіцца “ў 500 метрах” ад Курапатаў, нікому не замінае і таму будзе працаваць. Адначасова кіраўнік краіны негатыўна выказаўся пра ўсталяваныя ва ўрочышчы актывістамі крыжы.

Ці азначае такая пазіцыя Лукашэнкі адносна рэстарана, што ўлады сталі на бок ўладальніка “Паедзем паядзім” і дамагчыся яго закрыцця ў актывістаў не атрымаецца? Ці не пачнуць цяпер больш жорстка караць актывістаў, якія выходзяць з пратэстамі да рэстарана? Калі крыжы не падабаюцца Лукашэнку, ці не пачнуць іх зносіць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, актывіст абароны Курапатаў Павел Севярынец.

 

На Еўрарадыё актывіст абароны Курапатаў Павел Севярынец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі