Лукашэнка заяўляе аб стабілізацыі на валютным рынку Беларусі (відэа)
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у панядзелак, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
"Вельмі важна, што ў апошні час стабілізаваўся ўнутраны валютны рынак. Насельніцтва неяк супакоілася, і прадпрыемствы сталі больш прадаваць валюты", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі.
Пры гэтым ён канстатаваў, што ў цэлым у насельніцтва на руках быў немалы аб'ём валютных сродкаў. "Не ведаю, да чаго рыхтаваліся, навошта, хоць мы заўсёды казалі, што не збіраемся абвальваць курс нацыянальнай валюты і будзем усяляк падтрымліваць нашу нацыянальную валюту. Вядома, не на шкоду экспарту, але заўсёды будзем весці прадказальную палітыку", — зазначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт даручыў Міхаілу Мясніковічу скарыстацца наяўнай стабілізацыяй, "каб падцягнуць некаторыя пытанні ў эканоміцы".
Фота — loft36.de