Лукашэнка заявіў аўстрыйцам: Вы нам чужымі не будзеце

Лукашэнка заявіў аўстрыйцам: Вы нам чужымі не будзеце

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Аўстрыі адкрыць новую старонку ў адносінах і "рухацца наперад". У аўторак ён сустрэўся ў Мінску з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам.

Лукашэнка падзякаваў аўстрыйцам за інвестыцыі і крэдытную дапамогу, якія былі аказаныя падчас мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі будуць вітаць аўстрыйскі бізнес, інфармуе БЕЛТА.

"Умова толькі адна — каб тыя, хто прыходзіць сюды, адносіліся да нашага народу дакладна так, як яны працуюць у Аўстрыі. Мы вас будзем абараняць дакладна так, як свае беларускія кампаніі. Вы нам чужымі не будзеце, мы будзем рабіць усё, каб вам тут было камфортна. І з боку аўстрыйскага бізнесу дакладна такія павінны быць сумленныя адносіны да нашай дзяржавы, да нашага народу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі