Лукашэнка заявіў, што даводзіцца чытаць "усялякі бруд" пра малодшага сына

Лукашэнка заявіў, што даводзіцца чытаць "усялякі бруд" пра малодшага сына

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў, а прыедзе на выбарчы ўчастак у асноўны дзень галасавання — 11 верасня. Падчас сённяшняй сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзія Ярмошынай кіраўнік дзяржавы сказаў, што будзе галасаваць разам з малодшым сынам Мікалаем.

Як інфармуе БЕЛТА, Ярмошына адзначыла, што вялікая колькасць журналістаў збіраецца асвятляць удзел Лукашэнкі ў галасаванні. На гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае: "Усе заклапаціліся, дзе прапаў малодшы сын. Я ж чытаю ў тым ліку ўсялякі бруд. Я абавязкова з малодшым сынам прыйду, як звычайна. І дзеці прагаласуюць".

Таксама сёння Лукашэнка сказаў Ярмошынай, што заганяць людзей на выбарчыя ўчасткі не трэба, трэба іх папрасіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі