Лукашэнка збірае нараду па падрыхтоўцы Усебеларускага сходу

Рассадка чыноўнікаў на нарадзе ў Лукашэнкі / @pul_1​
Рассадка чыноўнікаў на нарадзе ў Лукашэнкі / @pul_1​

Падрыхтоўку да Усебеларускага народнага сходу абмяркоўваюць сёння ў Палацы Незалежнасці ў Лукашэнкі.

Тэлеграм-канал "Пул Першага" публікуе фота рассадкі чыноўнікаў. Здымак суправаджаецца каментаром: "Гэтыя людзі адказваюць за падрыхтоўку Усебеларускага народнага сходу".

Да размовы запрошаныя кіраўнік урада Раман Галоўчанка, дзяржсакратар Савета бяспекі Валерый Вакульчык, кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман, кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Будзе ўдзельнічаць у нарадзе і прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Цяперашняе "народнае веча" збіраюць у тым ліку для таго, каб падтрымаць ідэю Лукашэнкі аб канстытуцыйнай рэформе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі