Лукашэнка змяніў генплан Мінска дзеля будаўніцтва шматпавярховікаў

Лукашэнка змяніў генплан Мінска дзеля будаўніцтва шматпавярховікаў

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №29 змяніў генплан Мінска. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з ім з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў раёне Навінак выключаныя 24 гектары. На іх плануецца пабудаваць шматпавярховікі і школу. 

Як адзначае tut.by, гэта сельгаспадарчая тэрыторыя ў гарадской мяжы, зарэзерваваная для перспектыўнага развіцця горада ў перыяд пасля 2030 года. Цяпер на ёй расце як бур'ян (бліжэй да вуліцы Паўліны Мядзёлкі), так і сельгаскультуры (бліжэй да Цнянкі).

Зямлю насупраць актыўна забудоўвае ўпраўленне капітальната будаўніцтва Цэнтральнага раёна сталіцы. Гэты ўчастак быў вылучаны пад будаўніцтва таксама паводле рашэння кіраўніка дзяржавы.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 29.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі