Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента ўжо ў студзені

Звычайна Аляксандр Лукашэнка выступаў з пасланнем да народа і парламента вясной / БЕЛТА​
Звычайна Аляксандр Лукашэнка выступаў з пасланнем да народа і парламента вясной / БЕЛТА​

У студзені 2022 года Аляксандр Лукашэнка выступіць са зваротам да беларускага народа і парламента, паведамляе БЕЛТА.

Характэрна, што звычайна гэтая падзея адбывалася вясной. Часцей (больш за 10 разоў) — у красавіку. Выключэннем быў мінулы год: Лукашэнка ссунуў пасланне на жнівень. Ён звярнуўся да народа і парламента за некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў.

Гэтым разам хутчэй за ўсё пасланне будзе прысвечанае анансаванаму канстытуцыйнаму рэферэндуму. Галасаванне мусіць адбыцца ў лютым — вядома, калі не здарыцца нічога экстраардынарнага, абмовіўся ў нядаўнім інтэрв'ю Лукашэнка.

Дарэчы, атрымліваецца так, што сёлета Аляксандр Лукашэнка парушае Канстытуцыю Беларусі. А дакладней, пункт 14 артыкула 84, у якім гаворыцца пра яго "пасланні" да парламента. Яны павінны быць штогадовымі. І з 2006 года яны былі штогадовымі. Але ў 2021 годзе "паслання" не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі