Лукашэнка: Мая задача была боепрыпасы падносіць своечасова (відэа)
Кіраўнік Беларусі падлічыў колькі "боепрыпасаў" з'елі і выпілі ўдзельнікі перамоваў.
"І накармілі, і ўсім забяспечылі – вы бачылі, як гэта было арганізавана. Усім кармілі, што ў Беларусі, Расіі вырабляецца. Елі яечню, сыр, малочныя прадукты, выпілі некалькі вёдраў кавы", – перадае словы Лукашэнкі БелТА.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што эксперты і памочнікі спалі па чарзе, а вось лідэры краін чацвёркі не спалі зусім. Не звёў вачэй і сам беларускі лідэр.
"Як я магу спаць? Як без боепрыпасаў можа ісці вайна на мірным фронце? Мая задача была боепрыпасы падносіць своечасова. Таму я стараўся выконваць сваю функцыю. Вы бачыце, што ў Мінску ў нас усё размеркавана і кожны робіць сваю справу".
Лукашэнка таксама сказаў, што як і абяцаў падносіў каву ўдзельнікам перамоваў, толькі б яны дамовіліся.