Лукашэнку больш палохаюць беларускія атрады ў Польшчы і Літве, чым Украіне

У нядаўнім зімніку Паспалітага рушэння ў Польшчы паўдзельнічалі дзясяткі ваяроў

У нядаўнім зімніку Паспалітага рушэння ў Польшчы паўдзельнічалі дзясяткі ваяроў / t.me/rushennie/

Аляксандра Лукашэнку больш палохаюць беларускія атрады ў Польшчы і Літве, чым Украіне. Такую выснову можа зрабіць з яго выказвання на нарадзе з генераламі, якая прайшла 23 студзеня (ён зацвярджаў рашэнні на ахову дзяржмяжы ў 2024 годзе).

"У нас асаблівая сітуацыя: на поўдні — вайна, на захадзе — Польшча, Літва, балтыйскія дзяржавы — і таго горш, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Падкрэсліваю: і таго горш. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, палкаводцы вызначаны. Мы іх ведаем".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "байцы гэтых атрадаў" ужо гатовыя ваяваць. Відаць, ён мае на ўвазе структуры "Паспалітага рушэння", якія складаюцца з беларускіх палітуцекачоў і праходзяць падрыхтоўку ў той жа Польшчы. Рэжым Лукашэнкі чакае вяртання гэтых байцоў на радзіму, а не беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на фронце ва Украіне (раней КДБ і прапаганда палохалі іх планамі захапіць нейкі раённы цэнтр каля мяжы).

"Таму, як я заўсёды вайскоўцам кажу, і асабліва міністру абароны: мы не павінны нічога празяваць, па-народнаму кажучы. Ні ў якім разе нельга дапусціць нейкіх выпадковых развіццяў падзей на нашай мяжы", — заявіў ён на нарадзе з генераламі. І заклікаў іх быць пільнымі.

Лукашэнку больш палохаюць беларускія атрады ў Польшчы і Літве, чым Украіне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі