Лукашэнку хочуць пазбавіць права выдаваць дэкрэты
Канстытуцыйная камісія прапаноўвае забараніць кіраўніку дзяржавы выдаваць дэкрэты. Пра гэта на пасядэжнні камісіі паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае БЕЛТА.
На сёння дэкрэты Аляксандра Лукашэнкі маюць сілу закона. Апошні з прынятых ім быў падпісаны 9 траўня і датычыў перадачы Савету бяспекі ўлады ў дзяржаве ў выпадку раптоўнай гібелі Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.