Лукашэнку недаспадобы новая Канстытуцыя: там ёсць усенародныя выбары прэзідэнта

Лукашэнку недаспадобы новая Канстытуцыя: там ёсць усенародныя выбары прэзідэнта

Аляксандр Лукашэнка шкадуе, што ў новай Канстытуцыі не прапісалі, каб органы ўлады, і асабліва прэзідэнт абіраліся б на Усебеларускім народным сходзе. Пра гэта ён заявіў на нарадзе 30 жніўня. 

"Я вывучаў сістэму партыйнага будаўніцтва і выбарных органаў па ўсім свеце. Мы дарма не рызыкнулі прапанаваць людзям абіраць органы ўлады, асабліва прэзідэнта, на Усебеларускім народным сходзе",цытуе БЕЛТА ягоныя словы.

Лукашэнка заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў той ці іншай ступені разгойдваюць сітуацыю. Ён спаслаўся на досвед краін, дзе існуе іншай сістэма. Напрыклад, у Кітаі кіраўніка дзяржавы выбіраюць на Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў.

Новая Канстытуцыя была прынятая ў лютым пасля рэферэндуму. Яна цалкам стваралася праўладнымі структурамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі