“Лунная дарога” у Барысаве. "У нас сотні кіламетраў такіх дарог!"

“Лунная дарога” у Барысаве. "У нас сотні кіламетраў такіх дарог!"

Вуліца Наватараў у Барысаве нагадвае “лунны шлях” з кратарамі і лужынамі. Здымак участку дарогі заўважаем у сацыяльных сетках. Па словах мясцовых жыхароў, дарогу засыпалі будаўнічым друзам, а калісьці яна была асфальтаваная. Усімі дарогамі ў Барысаве займаецца прадпрыемства “Жыллё”.

Як паведамілі Еўрарадыё на прадпрыемстве, дарогу засыпаюць тры разы на год! Але пасля яе зноў размывае дажджамі.

Супрацоўнік УП “Жыллё”: “Гэтая дарога ў графіку, можа быць, у гэтым месяцы, а можа, у лістападзе. Грунтовыя дарогі проста абслугоўваюць, іх градзіруюць. Прафіляванне па грунтовых дарогах праводзіцца тры разы на год. Але такія дарогі пасля кожнага дажджу абрастаюць ямінамі і лужынамі. Ды і ў нас сотні кіламетраў такіх дарог. У гэтым годзе асфальтаваць яе не будуць”.

Чаму дарогу нельга заасфальтаваць, каб не засыпаць яе грунтам тры разы на год, Еўрарадыё не змаглі адказаць. Дарогу асфальтавалі тры гады таму.

“Лунная дарога” у Барысаве. "У нас сотні кіламетраў такіх дарог!"
“Лунная дарога” у Барысаве. "У нас сотні кіламетраў такіх дарог!"

Здымкі - з акаўнта Вадзіма Карцава ў фэйсбуку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі