Лябедзька паведаміў пра сваё месцазнаходжанне
Палітык напісаў у сваім Фэйсбуку: “Я ў апорным”.
Сёння раніцай старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выйшаў з дому ў гараж па сваю машыну. Праз 15 хвілінаў пасля яго сыходу ў кватэру пазванілі праз дамафон і паведамілі, што палітык затрыманы.
Некалькі гадзінаў сваякі не маглі яго знайсці, а жонка Святлана напісала заяву ў ГУУС пра знікненне чалавека. Пасля 15.00 Лябедзька сам паведаміў праз сацыяльныя сеткі, што знаходзіцца ў міліцыі.
А 12.00 ён разам з сустаршынёй камітэту “За справядлівыя выбары” Віктарам Карняенкам хацеў зладзіць у цэнтры Мінска збор подпісаў за адмену аўтапошліны.