Лябедзька прапанаваў Пуціну пацвердзіць гарантыі незалежнасці Беларусі

Пацвердзіць гарантыі незалежнасці Беларусі заклікаў прэзідэнта Расіі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Зварот да Пуціна палітык накіраваў 12 снежня, напярэдадні яго візіта ў Мінск, які пачнецца заўтра.  Мяркуецца, што прэзідэнт Расіі будзе ўдзельнічаць у паседжанні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, на якім між іншага абмяркуюць і праект Канстытуцыйнага акта паміж Беларуссю і Расіяй.

Анатоль Лябедзька заклікаў Уладзіміра Пуціна да завяршэння яго прэзідэнцкага тэрміна “дакладна і ясна” заявіць пра гатоўнасць Расіі выканаць дакумент “Аб гарантыях бяспекі для Беларусі”, падпісаны ў снежні 1994 года ў Будапешце.

Тады яго падпісалі лідэры ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі. На думку Лябедзькі, гэты дакумент можа стаць “бар’ерам на шляху палітычных спекуляцый на тэму суверэнітэта Беларусі”.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі