Лябедзька: Затрымлівалі за інфармацыю пра карупцыю і "прыхватызацыю"

Ён і кіраўнік Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў размаўлялі з рабочымі каля прахадной "Белшыны" ды раздавалі друкаваную прадукцыю.


Іх пратрымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны. Вось што распавёў Еўрарадыё адразу пасля выхаду на волю Анатоль Лябедзька:


"Праблемы з высвятленнем асобы ніякай не было, таму што мы адразу прадставілі ім пашпарты. Праблема больш глыбокая. Пачата супраць нас адміністрацыйная справа. І Віктара Бузінаева, і мяне выклікаюць позвай на 20 жніўня ў Бабруйск".



Паводле слоў Лябедзькі, за распаўсюд незарэгістраваных перыядычных выданняў яму пагражае штраф у памеры ад 2 да 5 мільёнаў рублёў. Падчас затрымання ў апазіцыянераў міліцыянты забралі 305 асобнікаў бюлетэня "Голос разума", а ў выходных дадзеных было пазначана на некалькі асобнікаў менш.


Але Лябедзька лічыць, што прычына затрымання не ў накладзе выдання, а ў змесце. Бюлетэні прысвечаныя карупцыі ў Беларусі і "прыватызацыі-прыхватызацыі", і іх у Бабруйску сёння прачыталі тысячы людзей, кажа лідар АГП.

Фота — rastaev.livejournal.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі