Ляцець на Марс хочуць палякі, украінцы, расіяне — 200 тысяч добраахвотнікаў

Яго мэтай з'яўляецца каланізацыя Чырвонай планеты і добраахвотнікі хочуць стаць першымі жыхарамі Марса. 200 тысяч чалавек прадстаўляюць больш чым 140 краін свету. Лідарам па колькасці тых, хто хоча ляцець на Марс, аказаліся ЗША — 24% заявак ад агульнай колькасці. 10% заявак прыйшлі з Індыі, 6% — з Кітая, па 4% — з Вялікабрытаніі, Расіі, Канады, па 1% — з Польшчы, Украіны, Нямеччыны, Італіі, Францыі, Турцыі. Ці ёсць беларусы-добраахвотнікі, невядома.


Як адзначае сайт праекта, на сённяшні дзень прыём заявак ад добраахвотнікаў ужо спынены. Да канца года мусяць быць адабраныя тыя з іх, хто пройдзе ў другі тур. Да 2015 года будуць створаныя да дзесяці камандаў па 4 чалавека ў кожнай.



Далей некалькі гадоў будучых "марсіян" будуць рыхтаваць па спецыяльнай праграме навучання. У канцы выбяруць чатырох чалавек, якія і паляцяць на Чырвоную планету. Яны мусяць усведамляць, што вярнуцца на Зямлю не змогуць — пакуль няма тэхналогій, якія дазволілі б гэта зрабіць.



Датай адпраўкі людзей на Марс называецца 2025 год. На гэты праект патрацяць 6 млрд долараў.


На Марсе знойдзена возера (фота, відэа)

 


Фота — PantherMedia/Scanpix
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі