Лямец, пара і хуткасць: як працуе адзіная ў Беларусі фабрыка, дзе робяць валёнкі
Тут і далей фота: Еўрарадыё
У 30 км ад Мінска, у Смілавічах працуе адзіная ў Беларусі фабрыка па вытворчасці валёнак. У марозныя зімы, як зараз, гэты абутак сапраўды запатрабаваны: прадпрыемства прадае дзесяткі тысяч пар у год.
Траціна прадукцыі ідзе на экспарт, асноўныя пакупнікі — партнёры Беларусі па ЕАЭС і паўночныя суседзі.
Еўрарадыё пабывала на Смілавіцкай валюшна-лямцавай фабрыцы — месцы, дзе ў Беларусі могуць наваляць любому:
У вялікіх гарадах валёнкі ўбачыш рэдка. А дарэмна: гараджане проста не разумеюць, ад чаго адмаўляюцца! Валёнкі — цёплы, зручны, практычны і параўнальна танны абутак, натурпрадукт, і, кажуць, нага ў іх дыхае. У рэшце рэшт, вярнулася ж нядаўна мода на гумовыя боты?