"Лямпачку Ільіча" ў Беларусі забараняць не збіраюцца
І попыт ёсць, і студэнтаў з пенсіянерамі ніхто крыўдзіць не хоча Яшчэ ў пачатку восені ўлады Еўрасаюза забаранілі выкарыстоўваць 100-ватныя лямпачкі. Гэта першы крок на шляху да поўнага вываду з рынку класічных лямпаў напальвання: у 2011-м годзе забароняць выкарыстанне шасцідзесяціватных, а пасля — саракаватных.
Гэтая мера павінна прымусіць еўрапейцаў асвятляць свае дамы і офісы больш эканамічным спосабам — галагенавымі і флюарэсцэнтнымі лямпамі. Паводле меркавання спецыялістаў, з пераходам на энергазберагальныя лямпы кожная еўрапейская сям’я будзе эканоміць да 166 еўра у год. А паколькі будзе выкарыстоўвацца меней электраэнергіі, то, адпаведна, знізіцца і шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, пра якое так дбаюць еўрапейцы.
Выгаду ад выкарыстання энергазберагальных лямпачак зразумелі не толькі ў Еўрасаюзе. Класічную лямпу напальвання да 2014 году плануюць забараніць у Расіі, бліжэйшым часам з ёй развітаецца і Таджыкістан.
А вось у Беларусі “лямпачка Ільіча" яшчэ не хутка выйдзе з выкарыстання і забараняць яе ніхто не збіраецца, перш за ўсё таму, што беларусы не гатовыя цалкам перайсці на люмінесцэнтныя лямпы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік аддзела арганізацыйна-прававой працы і СМІ дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Жанна Зінкевіч.
Жанна Зінкевіч: “Пакуль нічога з такімі звыклымі лямпачкамі не будзе для насельніцтва. Мы не можам увесці такую меру, якая у Еўрапейскім Саюзе прынята. Ні пенсіянеры, ні студэнты не могуць зараз перайсці цалкам на энергазберагальныя лямпы”.
Таму, згодна са словамі спадарыні Зінкевіч, дэпартамент па энергаэфектыўнасці абраў іншы шлях. Замест забароны 100-ватных лямпачак яны праводзяць семінары і інфармацыйныя кампаніі, скіраваныя на папулярызацыю энергазберагальных лямпаў.
Жанна Зінкевіч: “Мы інфармацыйную прапаганду такую праводзім, рэкламуючы энергазберагальныя лямпачкі, арыентуючы насельніцтва на энергазберажэнне.
Увогуле семінары праводзім па энергазберагальных лямпачках і акцыю праводзім — “Мінус 60 ват у кожнай кватэры”.
Сутнасць акцыі “Мінус 60 ват у кожнай кватэры” у тым, каб растлумачыць беларусам пра эканомію, якую мы атрымліваем пры выкарыстанні энергазберагальных лямпаў. А эканомія, паводле разлікаў беларускіх спецыялістаў, вельмі істотная. За чатыры гады адна лямпа ашчаджае 50 300 рублёў.
Па словах спадарыні Зінкевіч, калі беларусы даведваюцца пра такую эканомію, то, вядома, абіраюць эканамічныя лямпы.
Жанна Зінкевіч: “Мы запытвалі інфармацыю ў буйных гіпермаркетах, і пасля пачатку правядзення акцыі ў два разы павялічыўся продаж энергазберагальных лямпаў”.
У такім разе лагічна было б меркаваць, што беларусы самі хутка адмовяцца ад звыклых лямпачак і пяройдуць на лямпы энергазберагальныя. Дзе там! Як паведаміў Еўрарадыё начальнік аддзелу маркетынгу і збыту Брэсцкага электралямпавага заводу Мікалай Крук, яны ад вытворчасці лямпаў напальвання не адмовяцца, пакуль на іх будзе попыт. А попыт, як высветлілася, не падае.
Мікалай Крук: “Ніяк не зменшыўся, нават, наадварот, павялічыўся. І гэта кожны год так”.
ДАВЕДКА "Еўрарадыё":
Звыклая лямпа напальвання каштуе 560 руб., разлічана на 1000 гадзін працы
Энергазберагальная лямпа каштуе 10 130 руб., разлічана на 8000 гадзін працы
За год лямпа напальвання спажывае 150 000 Вт/г, што каштуе 17 400 руб.
За год энергазберагальная лямпа спажывае 30 000 Вт/г, што каштуе 3 480 руб.
За 4 гады працы кошт спажытай 8-мю лямпамі напальвання электраэнергіі з улікам іх уласнага кошту складае 17400x4 + 8x560 = 74080 руб.
А для энергазберагальнай лямпы 3480x4 + 10130= 24050руб.
Такім чынам, за чатыры гады эканомія на адной энергазберагальнай лямпе атрымліваецца: 74 080 - 24050 = 50 030 руб.
А калі ўлічыць, што ў сярэдняй трохпакаёўцы 7-12 лямпачак — эканомія можа атрымацца нават да 600 тысячаў беларускіх рублёў за 4 гады.