"Ляпіс Трубяцкой" прэзентаваў новы альбом

Пры жаданні, можна і наогул не плаціць.

Пляцоўкай для рэлізу стаў рэсурс Thankyou.ru, які працуе па прынцыпе "Скачай і заплаці, колькі лічыш патрэбным", паведамляе афіцыйны сайт гурта. Каб скачаць альбом, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці код - trubetskoy.

Прадзюсар "Ляпісаў" Яўген Калмыкоў растлумачыў, што інтэрнэт-рэліз не адмяняе выпуск альбома на кампакт-дыску, які будзе вельмі прыгожым, з вокладкай у стылі "савецкага 3D". Сапраўдныя фаны, з задавальненнем яго набудуць для калекцыі, упэўнены Яўген.

Што ж тычыцца самога альбома, то, па словах Сяргея Міхалка, у "Веселых картинках" на першы план выходзяць не ідэі, а эмоцыі, таму, гурт вырашыў адмовіцца ад усіх догмаў і разбурыць свае ўласныя стэрэатыпы пра гучанне "Ляпіса Трубяцкога".

Па меркаванні Міхалка, гэтыя песні найлепшым чынам упішуцца ў канцэртную праграму "Ляпісаў". Але, па апошняй інфармацыі, справа з жывымі выступамі гурта ідзе не найлепшым чынам. Гомельскі канцэрт Ляпісаў - адменены, пад пагрозай адмены і выступ у Магілёве, прызначаны на 20-га сакавіка. Па неафіцыйных дадзеных, гэтыя падзеі сталі вынікам таго, што гурт трапіў у так званы "чорны спіс" музыкаў, якія  адкрыта выступілі з крытыкай дзеянняў улады пасля 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі