Ляўчук: польскія спецслужбы адмянілі мой канцэрт з-за пагрозы тэракту

Маргарыта Ляўчук / фота з асабістага архіва спявачкі
Маргарыта Ляўчук / фота з асабістага архіва спявачкі

Спявачка Маргарыта Ляўчук заявіла, што польскія спецслужбы адмянілі яе канцэрт у Варшаве з-за пагрозы тэракту.

“З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся тэракт. З мэтай бяспекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Квіткі ўжо не прадаюць”, — напісала спявачка ў сваім Instagram-акаўнце.

Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Волі і павінны быў прайсці ў памяшканні Odessa Club. Планавалася, што яе выступ будзе адным з цыкла канцэртаў, прымеркаваных да гэтага свята. Пакуль не гаворыцца, ці будуць адмененыя іншыя мерапрыемствы.

У лютым 2022 года спявачку аб’явілі ў вышук. Ёй інкрымінуюць артыкул 370 Крымінальнага кодэкса — “Здзек з дзяржаўных сімвалаў”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі