Лявон Вольскі выступіць перад матчам “Крумкачы” — “Дынама-Мінск”
Лявон Вольскі выступіць перад матчам чэмпіянату Беларусі па футболе “Крумкачы” — “Дынама-Мінск”. Ён пройдзе ў суботу, 24 чэрвеня, на стадыёне ФК “Мінск”, пачнецца а 17-й гадзіне. Знакаміты беларускі музыка заспявае перад футбольнымі заўзятарамі ў фан-зоне ў 16.30, паведамляе прэс-служба ФК “Крумкачы”.
У нацыянальным першынстве мінскае “Дынама” з 28 ачкамі займае другое месца (лідыруе “Шахцёр” з 32 ачкамі), “Крумкачы” з 13 ачкамі знаходзіцца на 12-м радку ў турнірнай табліцы.