Бягухі з высокім тэстастэронам мусяць прымаць лекі або спаборнічаць з мужчынамі
Лёгкаатлетак з высокім узроўнем тэстастэрону абавяжуць прымаць лекі для яго зніжэння або ўдзельнічаць у спаборніцтвах разам з мужчынамі. 26 красавіка Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацыў (IAAF) апублікавала новыя правілы допуску да спаборніцтва жанчынаў з асаблівасцямі фармавання полу, калі ўзровень тэстастэрону роўны ці перавышае 5 нанамоль на літр. Ад 1 лістапада 2018 года такія спартсменкі павінны будуць зніжаць тэстастэрон, або заяўляцца на мужчынскія спаборніцтвы.
Навіна тычыцца міжнародных спаборніцтваў па бегу на дыстанцыі ад 400 метраў па адной мілі, у тым ліку па бегу з перашкодамі. У IAAF мяркуюць, што павышаны тэстастэрон дае спартсменкам значную перавагу ў такіх дысцыплінах. Нармальны ўзровень тэстастэрону ў крыві жанчыны складае ад 0,12 да 1,79 нанамоль на літр (у мужчын — ад 7,7 нанамоль на літр). Эксперты арганізацыі заяўляюць, што жанчына без асаблівасцяў полавага развіцця або пухлінаў не будзе мець экстрэмальна высокі тэстастэрон.
Раней усіх лёгкаатлетак з тэстастэронам, вышэйшым за норму, абавязвалі зніжаць яго ўзровень пад пагрозай забароны спаборніцтваў. Правіла ўвялі неўзабаве пасля таго, як у 2009 годзе чэмпіянат свету на дыстанцыі 800 метраў выйграла паўднёваафрыканка Кастар Семеня. Яе змусілі прайсці тэст на вызначэнне полу, але яго вынікі не разгалошваліся. Цягам колькіх гадоў Семеня прымала прэпараты для зніжэння тэстастэрону і гэта негатыўна адбілася на яе выніках. Цяпер яна двухразовая алімпійская чэмпіёнка, трохразовая чэмпіёнка свету, пераможца Гульняў Садружнасці, піша meduza.io