Лёсаванне Лігі чэмпіёнаў: "Атлетыка" — "Рэал", ПСЖ — "Барселона"
У пятніцу стала вядома, хто сустрэнецца ў чвэрцьфіналах галоўнага еўрапейскага футбольнага клубнага турніра.
20 сакавіка ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне чвэрцьфінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па яго выніках утварыліся наступныя пары:
ПСЖ (Францыя) — "Барселона" (Іспанія),
"Атлетыка" (Іспанія) — "Рэал" (Іспанія),
"Порту" (Партугалія) — "Баварыя" (Нямеччына),
"Ювентус" (Італія) — "Манака" (Францыя).
Першыя матчы 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў пройдуць 14-15 красавіка, матчы ў адказ — 21-22 красавіка.
20 сакавіка прайшло лёсаванне 1/4 фінала футбольнай Лігі Еўропы