Любоў да мастацтва прывяла каталіцкага святара на нары. Эфір у 12:00

Любоў да мастацтва прывяла каталіцкага святара на нары. Эфір у 12:00

3 снежня каталіцкага святара з Расонаў Вячаслава Барка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд палічыў "дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі" размешчаную ім у фэйсбуку працу мастака Уладзіміра Цэслера "Стоп лукашызм!", на якой сапраўды прысутнічае выява нацысцкай свастыкі. Вось толькі сам аўтар сцвярджае, што яго карціна мае "антыфашысцкую і антытаталітарную скіраванасць". Што ніяк не паўплывала на разуменне творчасці Цэслера прадстаўніком беларускай Феміды.


Ці можа сёння ў Беларусі святар заставацца па-за палітыкай? Ці гатовы быў ксёндз пайсці за свае перакананні ў турму? Як да рашэння суда паставілася кіраўніцтва каталіцкай царквы і шараговыя вернікі? Адказвае ксёндз-пробашч расонскага касцёла Святога Язафата Кунцэвіча Вячаслаў Барок.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі