Людміла Парэмская, якую затрымліваў у Ваўкавыску "Алмаз", ужо на волі
Людміла Парэмская, дырэктарка ваўкавыскай фірмы "Ніка-таксі-22222", якую 7 ліпеня затрымлівала група байцоў "Алмаза", ужо некалькі дзён знаходзіцца на волі. Як паведамляе Радыё Свабода, з мінскага следчага ізалятара яе адпусцілі яшчэ ў суботу.
Праваабаронцы лічаць, што Парэмскую маглі затрымаць для дачы паказанняў па справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Раней ён працаваў у яе фірме. Падчас затрымання Людмілы Парэмскай у офісе быў праведзены ператрус, забіраліся дакументы.