"Людзі не ўпэўненыя ў будучыні". Чаму ў Беларусі "прасядае" рознічны гандаль

У беларускай краме / s13.ru
У беларускай краме / s13.ru

У Беларусі "прасядае" рознічны гандаль. У параўнанні са студзенем-лютым 2022 года рознічны тавараабарот за такі ж перыяд у 2023-м знізіўся на 3,5 працэнта і склаў 10,5 мільярдаў рублёў.

“Люди не уверены в будущем”. Почему в Беларуси “проседает” розничная торговля

Дэпрэсія ўнутранага попыту назіраецца з 2020 года, так што гэта не штосьці новае, але зараз стала больш выразнае, — кажа Еўрарадыё эканаміст Леў Львоўскі. Разам з экспертам разбіраемся, у чым прычына "прасядання" рознічнага гандлю і ці можна неяк выправіць сітуацыю.

Калі азірнуцца на 2022 год, заробкі былі нізкія, гандаль таксама быў у мінусе. Гэта нармальны стан рэчаў: у людзей менш грошай — яны менш іх расходуюць. Апошнім часам заробкі пачалі расці. У студзені 2023 года заробкі былі на 1,6 адсотка вышэйшыя, чым у студзені 2022-га. Пры гэтым розніца ўсё яшчэ "прасядае". Гэта значыць заробкі аднаўляюцца, але, відавочна, людзі не ўпэўненыя ў сваіх даходах, як і не ўпэўненыя ў сваёй будучыні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі