На Віцебшчыне затрымалі яшчэ аднаго ксяндза

Юрый Бараўнёў

Юрый Бараўнёў / catholicnews.by

На Віцебшчыне затрымалі яшчэ аднаго ксяндза. На гэты раз сілавікі схапілі пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва. Затрыманне адбылося 7 кастрычніка. Бараўнёва абвінавачваюць у захоўванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Яго будуць судзіць, піша тг-канал @christianvision.

У Віцебскай вобласці найчасцей затрымліваюць каталіцкіх святароў. З 2020-га ў РБ праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз. З іх 13 — з Віцебскай дыяцэзіі. Там жа ў траўні быў затрыманы ксёндз Анджэй Юхневіч, які дагэтуль за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі