У МАРГ вырашылі разабрацца, колькі прадаўцоў павінна быць на кірмашах

Кірмаш, ілюстрацыйнае фота

Кірмаш, ілюстрацыйнае фота / "Мінск-Навіны"

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) узялося за парадак правядзення кірмашоў у Беларусі. Адпаведны праект вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Чыноўнікам МАРГ не спадабалася, што вынасны гандаль часам называюць кірмашом. Звычайна на такіх пляцоўках працуюць два-тры прадаўцы. Гэта, на думку аўтараў праекта, вядзе да страты маштабнасці кірмашоў, а спажыўцоў уводзяць у зман, быццам там ёсць шырокі асартымент.

У МАРГ мяркую, што кірмашом можа называцца продаж, калі там не менш за пяць удзельнікаў, а месца правядзення аформленае ў адзіным стылі.

Таксама ў дакуменце прыводзіцца спіс звестак, якія арганізатар кірмашу абавязаны падаць мясцовым уладам, і пералік абгрунтавання для адмовы. Напрыклад, кірмаш могуць не дазволіць, калі месца яго правядзення супадзе з іншым мерапрыемствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі