Па Мінску ездзіць электрагрузавік — развозіць тавары па "Еўраоптах"
Упраўленцы на фоне электрагрузавіка "Вітаўт" / "БКМ Холдынг"
Па Мінску ўжо амаль месяц ездзіць электрагрузавік. Vitovt Truck Electro Prime развозіць тавары па "Еўраоптах". Яго доследная эксплуатацыя пачалася 23 лютага.
Прэзентацыя "Вітаўта" прайшла год таму. Гэта першы беларускі электрычны грузавік, яго вырабілі на прадпрыемстве "БКМ Холдынг". Кіламетр на электрагрузавіку абыходзіцца ў 1,6 раза танней, чым на дызельным. Але сама такая машына каштуе даражэй.
Электрагрузавік здольны развіваць хуткасць да 90 км/г. Грузападымальнасць машыны — да 7,8 тон. Запас ходу без падзарадкі — да 200 км. Поўная зарадка праз дзве разеткі CCS Combo2 займае 90 хвілін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.