Мабільны аператар МТС павысіў кошты на некаторыя паслугі
Мабільны аператар МТС ад 14 кастрычніка павысіў кошт паслугаў на некаторых тарыфных планах. Гэтыя змены ў залежнасці ад тарыфу закранулі памер абаненцкай платы, а таксама кошт званкоў па Беларусі і SMS-паведамленняў. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і паслугі сувязі ў роўмінгу засталіся ранейшымі.
На тарыфных планах "Блізкі. Для пенсіянераў", "Лёгка сказаць", "МТС СМАРТ Гасцявы", "Ультра" і "Абсалют" змяненняў у памеры штомесячнай платы не адбылося. Тарыфы на званкі абанентам МТС і кліентам іншых беларускіх аператараў на прапановах "Блізкі. Для пенсіянераў" і "Выдатны" таксама засталіся нязменнымі. Акрамя гэтага, захаваліся старыя кошты гутарак у сетцы МТС на шэрагу архіўных тарыфных планаў і ўсіх тарыфах папулярнай лінейкі "МТС СМАРТ".
Паведамляецца, што ў сувязі з data-трансфармацыяй у карпаратыўным сегменце і пераходам на больш прагрэсіўныя і адпаведныя сучаснай структуры спажывання Voice & Data-тарыфы "Разумны бізнэс" МТС запускае акцыю з фіксацыяй бягучых тарыфаў для карпаратыўных кліентаў да канца 2016 года.
З новымі тарыфнымі прапановамі можна азнаёміцца на сайце кампаніі МТС.