Мабільныя датчыкі хуткасці вернуцца на беларускія дарогі бліжэйшым часам
Неўзабаве на беларускія дарогі вернуцца мабільныя камеры хуткасці. Пра гэта распавёў начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк.
Па яго словах, раней радары стаялі ў месцах, дзе адбываліся разнастайныя аварыі. Цяпер крытэрыі іх устаноўкі змяніліся: датчыкі будуць ставіць там, дзе ДТЗ адбываюцца праз перавышэнне хуткасці.
Карзюк удакладніў, што ў Беларусі працуюць 540 датчыкаў кантролю хуткасці. Толькі дзясятая частка з іх — 57 камераў — мабільныя: яны кожны месяц мяняюць дыслакацыю.
Пра знікненне мабільных камераў з усіх беларускіх дарог стала вядома на мінулым тыдні. Выявілася, што ДАІ зняла іх 19 снежня. У ДАІ патлумачылі гэта рэвізіяй дарожных знакаў.
Аднак за тры дні да гэтага супраць камераў выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, даішнікі захапіліся фотафіксацыяй на дарогах і рассылаюць так званыя "лісты шчасця" ўсім кіроўцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.