Маці беларуса, які праехаў Еўропу "на руках", пазбавілі дапамогі

Маці беларуса, які праехаў Еўропу "на руках", пазбавілі дапамогі

Беларус з першай групай інваліднасці Саша Аўдзевіч праехаў 4 тысячы кіламетраў па Еўропе на хэндбайку. Падарожжа па Еўропе было марай хлопца. І ўрэшце на ручным ровары ён змог дабрацца да Партугаліі.

Але па вяртанні на радзіму Аўдзевіч даведаўся, што яго маму пазбавілі дапамогі па доглядзе за інвалідам. Гэта адбылося неўзабаве пасля яго ад'езду. Пра сітуацыю Саша распавёў на сваім акаўнце ў фэйсбуку.

Чыноўнікі аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама спаслаліся на тое, што Ганна Аўдзевіч не паехала з сынам, не даглядае за ім, піша tut.by.  

Сам хлопец кажа, што маці заўжды была з ім на сувязі, пераводзіла яму грошы на картку і была гатовая прыехаць. Сама жанчына адзначае, што не магла паехаць з сынам, бо ў сям'і папросту няма грошай на такое падарожжа ўдваіх. Ганна Аўдзевіч не працуе, бо даглядае сына. Яе грашовая дапамога складае 140 рублёў — гэта адзіная для сям'і крыніца даходу. Уладкавацца на нейкую падпрацоўку жанчына не мае права.

Пасля вяртання сына Ганна Аўдзевіч збіраецца нанова падаць заяву на выплату дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі