Мадрыдскі “Рэал” другі раз заваяваў Суперкубак УЕФА
Вечарам 12 жніўня каралеўскі клуб перамог “Севілью” з лікам 2:0.
Дубль аформіў Крышціяну Раналду. Упершыню мадрыдскі клуб выйграў Суперкубак ў 2002 годзе. Найбольшая колькасць перамог у Суперкубку ў італьянскага “Мілана” (5), каталонскай “Барселоны” (4), англійскага “Ліверпуля” (3) і галандскага “Аякса” (3).
Суперкубак – гэта афіцыйны пачатк сезона ў Еўропе. У матчы, які праводзіцца на нейтральным полі, сустракаюцца мінулагоднія пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Сёлета Суперкубак праходзіў у сталіцы Уэльса Кардзіфе.